РАЗДЗЕЛ 9
Калі будзе Рай?
Падзеі, якія адбываюцца на зямлі, дазваляюць упэўніцца ў тым, што ў хуткім часе Царства Бога пачне дзейнічаць. Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 21:10, 11; Другое пасланьне да Цімафея 3:1—5
У Бібліі прадказана многае з таго, што адбываецца ў наш час. У ёй напісана, што людзі будуць срэбралюбныя, непаслухмяныя, жорсткія, прыхільныя больш да раскошы і задавальненняў, чым да Бога.
Акрамя таго, будуць моцныя землятрусы, войны, голад і эпідэміі.
Ісус прадказаў, што дабравесце Царства будзе абвешчана па ўсёй зямлі (Паводле Мацьвея Сьвятое Дабравесьце 24:14).
Царства выкараніць усё зло. Другое пасланьне Пятра 3:13
Ягова скора знішчыць усіх злачынцаў.
Сатана і дэманы будуць пакараныя.
Тыя, хто слухаюць Бога, застануцца жыць у праведным новым свеце, дзе людзі не адчуюць страха і адносіны паміж імі будуць заснаваны на любові і даверы.