Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

РАЗДЗЕЛ 3

Якім было жыццё ў Раі?

Якім было жыццё ў Раі?

Ягова зрабіў Адаму і Еве многа дабра. Быццё 1:28

Ягова стварыў Еву, і яна стала жонкай Адама (Быццё 2:21, 22).

Розум і цела першых людзей былі дасканалымі, без заган.

Іх райскім домам быў сад Эдэм — надзвычай прыгожае месца. Там працякала рака, раслі фруктовыя дрэвы і жылі розныя жывёлы.

Ягова размаўляў з людзьмі і вучыў іх. Яны маглі вечна жыць у Раі на зямлі, калі б былі паслухмянымі.

Бог не дазволіў ім есці плады з дрэва спазнання дабра і зла. Быццё 2:16, 17

Ягова папярэдзіў Адама і Еву аб тым, што яны памруць, калі будуць есці плады аднаго з дрэваў у садзе.

Адзін з анёлаў паўстаў супраць Бога. Гэты злы анёл — Сатана Д’ябал.

Сатана не жадаў, каб Адам і Ева слухалі Ягову. Выкарыстаўшы змяю, ён сказаў жанчыне, што яна не памрэ, а будзе як Бог, калі пакаштуе плод з гэтага дрэва. Безумоўна, Д’ябал падмануў Еву (Быццё 3:1—5).