Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

УРОК 01

Як Біблія можа палепшыць ваша жыццё?

Як Біблія можа палепшыць ваша жыццё?

Амаль усе мы часам задумваемся, у чым сэнс жыцця, чаму мы пакутуем і паміраем і што прынясе будучыня. Таксама кожнаму з нас патрэбны практычныя парады. Напрыклад, як забяспечваць сябе і сваю сям’ю і падтрымліваць добрыя адносіны з іншымі. Многія знайшлі ў Бібліі не толькі адказы на самыя складаныя пытанні, але і карысныя парады для свайго жыцця. А што думаеце вы: ці можа Біблія дапамагчы людзям?

1. На якія пытанні адказвае Біблія?

У Бібліі вы знойдзеце адказы на такія важныя пытанні: як з’явілася жыццё? У чым сэнс жыцця? Чаму людзі пакутуюць? Што адбываецца пасля смерці? Чаму не спыняюцца войны, калі ўсе імкнуцца да міру? Што чакае зямлю ў будучыні? Біблія заахвочвае нас разважаць над такімі пытаннямі, і мільёны людзей ужо знайшлі дакладныя адказы ў гэтай кнізе.

2. Як Біблія дапамагае ў штодзённым жыцці?

У Бібліі ёсць шмат практычных парад. Напрыклад, у ёй гаворыцца, як дасягнуць шчасця ў сям’і. Яна тлумачыць, як спраўляцца са стрэсам і як палюбіць сваю працу. Дзякуючы абмеркаванню матэрыяла гэтага курса вы даведаецеся, як Біблія дапамагае ў гэтых і іншых пытаннях. Вы пераканаецеся, што «ўсё Пісанне [усё запісанае ў Бібліі]... карыснае» (2 Цімафея 3:16).

Гэта публікацыя не замяняе Біблію, а заахвочвае вывучаць яе. Таму, калі ласка, прачытвайце ўрыўкі з Бібліі, якія прыводзяцца да кожнага ўрока, і параўноўвайце іх з тым, пра што даведаліся.

ДАВЕДАЙЦЕСЯ БОЛЬШ

Давайце абмяркуем, як Біблія ўжо дапамагла розным людзям, чаму варта чытаць Біблію і чаму нам патрэбна дапамога, каб яе зразумець.

3. Біблія і наша жыццё

Біблію можна параўнаць з ліхтаром. Яна дапамагае бачыць, што чакае нас наперадзе, і прымаць мудрыя рашэнні.

Прачытайце Псальм 119:105 і абмяркуйце наступныя пытанні:

  • Як аўтар гэтага псальма ставіўся да Бібліі?

  • Як вы ставіцеся да Бібліі?

4. У Бібліі ёсць адказы на нашы пытанні

Адна жанчына знайшла ў Бібліі адказы на пытанні, якія яе даўно хвалявалі. Паглядзіце ВІДЭА і адкажыце:

  • Якія пытанні хвалявалі жанчыну?

  • Як ёй дапамагло вывучэнне Бібліі?

Біблія заахвочвае нас задаваць пытанні. Прачытайце Мацвея 7:7 і абмяркуйце:

  • На якія пытанні вы б хацелі атрымаць адказ з Бібліі?

5. Чытаць Біблію вельмі цікава

Многія людзі з захапленнем чытаюць Біблію і знаходзяць у ёй шмат карыснага. Паглядзіце ВІДЭА і абмяркуйце наступныя пытанні.

  • Што думае моладзь з відэа пра чытанне ўвогуле?

  • Чаму юнакам і дзяўчатам падабаецца чытаць Біблію?

У Бібліі можна знайсці суцяшэнне і надзею. Прачытайце Рымлянаў 15:4 і абмяркуйце наступнае пытанне:

  • Ці адчуваеце вы, што вам неабходны суцяшэнне і надзея?

6. Каб зразумець Біблію, нам неабходна дапамога іншых

Біблію варта чытаць не толькі самастойна, але і абмяркоўваць з тым, хто яе добра ведае. Прачытайце Дзеі 8:26—31 і адкажыце:

  • Што дапаможа зразумець Біблію? (Глядзіце вершы 30 і 31.)

Эфіопскаму вяльможы спатрэбілася дапамога, каб зразумець Святое Пісанне. Многія людзі заўважылі, што ім прасцей зразумець Біблію, калі яны абмяркоўваюць яе з іншымі

НЕКАТОРЫЯ КАЖУЦЬ: «Вывучаць Біблію — толькі марнаваць час».

  • А што думаеце вы? Растлумачце.

ВЫСНОВА

У Бібліі можна знайсці карысныя парады, адказы на важныя пытанні, а таксама суцяшэнне і надзею.

Для абмеркавання

  • Якія парады можна знайсці ў Бібліі?

  • На якія пытанні адказвае Біблія?

  • Аб чым вы хацелі б даведацца з Бібліі?

Мае мэты

ВАМ БУДЗЕ ЦІКАВА

Прачытайце, наколькі карысныя парады з Бібліі.

«Парады на ўсе часы» («Вартавая вежа» № 1 за 2018 год)

Паглядзіце відэа пра тое, як Біблія дапамагла мужчыне, у якога з дзяцінства былі эмацыйныя праблемы.

«Так пачалося маё новае шчаслівае жыццё» 2:53

Даведайцеся з Бібліі праўду пра тое, хто кіруе светам.

«Навошта вывучаць Біблію?» (поўная версія) 3:14