Адкрыць асноўныя матэрыялы

Адкрыць змест

УРОК 5

Які намер Бога для зямлі?

Які намер Бога для зямлі?

1. Для чаго Бог стварыў зямлю?

 Ягова аддаў зямлю людзям. Зямля — гэта наш дом. Першыя людзі, Адам і Ева, не былі створаны, каб жыць на небе,— там Бог пасяліў анёлаў (Ёва 38:4, 7). Людзей жа Бог памясціў у дзівосным раі, Эдэме [Эдэне] (Роду 2:15—17). Ягова даў людзям і іх нашчадкам магчымасць жыць на зямлі вечна і шчасліва. (Прачытайце Псальм 37:29; 115:16.)

 Спачатку раем быў толькі сад Эдэм. У першых людзей павінны былі нараджацца дзеці, якія б напоўнілі ўсю зямлю. З цягам часу яны б пашырылі межы раю, каб уся зямля стала квітнеючым садам (Роду 1:28). Зямля ніколі не будзе знішчана. Яна заўсёды будзе нашым домам. (Прачытайце Псальм 104:5.)

 Паглядзіце відэа: Для чаго Бог стварыў зямлю?

2. Чаму сёння зямля не рай?

 Адам і Ева не паслухаліся Бога, таму ён выгнаў іх з Эдэмскага саду. Рай быў страчаны, і ўсе спробы людзей яго аднавіць былі марнымі. У Бібліі гаворыцца, што з таго часу «зямля аддадзена ў рукі бязбожных» (Ёва 9:24, пераклад В. Сёмухі). (Прачытайце Роду 3:23, 24.)

 Ці адмовіўся Ягова ад свайго першапачатковага намеру для чалавецтва? Не! Ён усёмагутны Бог і заўсёды выконвае тое, што задумаў (Ісаі 45:18). Ягова абавязкова адновіць умовы, у якіх згодна з яго намерам павінны былі жыць людзі. (Прачытайце Псальм 37:11, 34.)

3. Як Рай будзе адноўлены?

 Рай на зямлі будзе адноўлены падчас праўлення Ісуса. У бітве пад назвай Хармагедон Ісус разам з войскам Божых анёлаў знішчыць усіх, хто супрацьстаіць Богу. Потым Ісус замкне Сатану ў бяздонні на 1 000 гадоў. Служыцелі Бога перажывуць знішчэнне, таму што Ісус скажа ім, што патрэбна рабіць, і будзе абараняць іх. Яны будуць жыць вечна ў Раі на зямлі. (Прачытайце Адкрыццё 20:1—3; 21:3, 4.)

4. Калі скончацца пакуты?

 Калі Бог знішчыць зло на зямлі? Ісус даў «знак», або прыкмету, каб можна было вызначыць набліжэнне гэтага часу. Сённяшнія падзеі ў свеце паказваюць, што існаванне чалавецтва знаходзіцца пад пагрозай. Гэта гаворыць пра тое, што мы жывём у час «сканчэння веку». (Прачытайце Мацвея 24:3, 7—14, 21, 22.)

 Ісус будзе правіць з неба над зямлёй тысячу гадоў і пакладзе канец усім пакутам (Ісаі 9:5, 6; 11:9). Ён будзе не толькі Царом, але і Першасвятаром. Гэта значыць, што ён пазбавіць ад грахоў усіх, хто любіць Бога. Так праз Ісуса Бог пакончыць з хваробамі, старасцю і смерцю. (Прачытайце Ісаі 25:8; 33:24.)

5. Хто будзе жыць у Раі?

У Зале Царства вы сустрэнеце людзей, якія любяць Бога і вучацца яму дагаджаць

 У Раі будуць жыць паслухмяныя Богу людзі (1 Яна 2:17). Ісус паслаў сваіх паслядоўнікаў шукаць пакорлівых людзей, якія гатовы вучыцца, і дапамагаць ім станавіцца сябрамі Бога. Сёння Ягова падрыхтоўвае мільёны людзей да жыцця ў будучым зямным Раі (Сафоніі 2:3). У Залах Царства Сведкаў Яговы праводзіцца навучанне, якое дапамагае лепш выконваць ролю бацькі і маці, мужа і жонкі. Бацькі разам з дзецьмі пакланяюцца Богу і даведваюцца з Бібліі аб тым, як палепшыць сваё жыццё. (Прачытайце Міхея 4:1—4.)